Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Нашы мерапрыемствы

15.02.24

Свята “Стрэчанне”

    15 лютага 2024 года ў рамках гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” у цэнтры Ветразь адбылося свята Стрэчанне, паводле традыцыі в.Пласток Любанскага раёна.
    Дадзенае мерапрыемства – дыпломны праект студэнткі 4 курса 403 групы Замарока Ксеніі пад кіраўніцтвам Э.В.Шчадрыной Беларускага  дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Стрэчанне (Грамніцы, Сраценне, Устрэчанне) – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і “жывога агню”.
     У гэты дзень нашы продкі назіралі за надвор’ем, каб даведацца, якая прыйдзе вясна: калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы; калі снег перамятае цераз дарогу, то чакаецца позняя вясна і інш.
    Таксама было шмат прыказак на свята: “Грамніцы – палова зіміцы”, “Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы”.
    У мерапрыемстве ўзялі ўдзел фальклорныя калектывы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска, а менавіта “Мілавіца” (кіраўнік – Касцяневіч Н.У.) і “Скарбніца традыцый” (кіраўнік – Хамутова І.В.). А таксама студэнцкія калектывы кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору БДУКіМ “Страла” (кіраўнік – Шчадрына Э.В.), “Талака” (кіраўнік – Пладунова Т.А.).
    Падчас мерапрыемства ўдзельнікі свята праспявалі на вуліцы веснавыя песні “Зіма з летам страчаецца”, “А ў нас сёння Стрэчанне”, “Скакаў верабейка дый па вуліцы”, затым хлопец з грамнічнай свечкай выйшаў у цэнтр, як сімвал свята. Кульмінацыйным дзеяннем свята было закідванне бліноў на дрэва, якія сімвалізуюць сонейка, надыход цёплых дзянёчкаў.
    Пасля абрадавай часткі ўсе ўдзельнікі накіраваліся ў памяшканне для удзелу ў гульнёва-танцавальнай праграме.
18.05.26

Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

Чытаць далей »
18.05.26

Справаздачны канцэрт "У карагодзе традыцый"

Чытаць далей »
18.05.26

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў"

Чытаць далей »
11.05.26

Юбілейны 700 выпуск праграмы “Наперад у мінулае”

Чытаць далей »
04.05.26

Народнае свята “Юр’я”

Чытаць далей »