20 студзеня 2024 года ў фальклорным калектыве “Мілавіца” адбылася пазнавальна-гульнёвая праграма “Провады Каляд” для бацькоў навучэнцаў калектыву.
Падчас мерапрыемства згадаліся ўсе перыяды святкавання Каляд на Беларусі, а менавіта:
- Раство (першая куцця ці посная, бедная);
- Шчадрэц, Васілле (другая куцця ці багатая, мясная);
- Вадохрышча, Хрышчэнне (трэццяя куцця ці вадзяная, галодная).
У кожны перыяд святкавання Каляд, адбываліся свае лакальныя абрады і рытуалы.
На мерапрыемстве “Провады Каляд” кожная ўзроставая група фальклорнага калектыву “Мілавіца” прадэманстравала адпаведную калядную традыцыю: шлюбную карагодную гульню “Яшчар” з Паазер’я, велічальную праграму “Святое Раство” з Цэнтральнай Беларусі, каляднае віншаванне з Усходняга Палесся.
Таксама была арганізавана інтэрактыўная гульня для бацькаў навучэнцаў, дзе яны пераапрануліся ў калядных персанажаў (казу, дзеда, мядзведзя, цыганку, цыгана, жураўля і механошу), а затым паказалі калядны абыход.
Сакральным момантам праграмы было частаванне рытуальнай каляднай стравай – шчодрай куццёй (ячневая каша запраўленая смажанымі шкваркамі сала, цыбуляй, морквай і каўбасамі).
Такім чынам удзельнікі фальклорнага калектыву правялі адно з самых яскравых і значных святаў у Беларусі – Каляды, якое сімвалізавала пачатак новага года.



