5 снежня 2023 года адбыўся І этап праектна-даследчай гульні “Гісторыя на далонях”, накіраваны на папулярызацыю беларускай культуры і пашырэнне ведаў у галіне гісторыі роднага краю.
Удзел узялі наступныя каманды: ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мінска імя В.П. Чкалава”, ДУА “Сярэдняя школа № 226 г. Мінска”, аб’яднанні па інтарэсах “Музыкі” і “Сузор’е” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”.
Удзельнікі на працягу года даследуюць і абараняюць наступныя гістарычныя аб’екты г. Мінска: ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мінска імя В. П. Чкалава” – Сядзіба Пшаздзецкіх, ДУА “Сярэдняя школа № 226 г. Мінска” – Сядзіба Ваньковічаў, АІ “Музыкі” – Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, АІ “Сузор’е” – Свята-Аляксандра-Неўская царква.
На першым этапе гульні каманды стварылі асабісты лагатып праектна-даследчай гульні, а таксама прадставілі прэзентацыю абранага аб’екта. па рашэнню экспертнай рады каманды набралі наступную колькасць балаў:
ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мінска імя В.П. Чкалава” – 51 бал
ДУА “Сярэдняя школа № 226 г. Мінска” – 59 балаў
АІ “Музыкі” – 45 балаў
АІ “Сузор’е” – 50 балаў.



