29 верасня 2023 года ў ЦДАДіМ “Ветразь” прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма “Прыйшоў багач – кідай рагач”
Багач – гэта свята ўраджаю, якое адзначаецца 21 верасня. У гэты дзень нашы продкі падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі Багам i Духам за дапамогу.
“Багачом” называлi таксама кошык з жытам i свечкаю (жыта намалочвалi з першага зажыначнага снапа i зносiлi па жменьцы з кожнага двара). З “багачом” абыходзiлi ўсе двары ў вёсцы, а на заканчэнне заганялi на выгане статак i абносiлi вакол яго “багач”. Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкаў урачыстага абходу). Народ верыў, што “багач” забяспечвае дому багацце i шчасце.
Падчас праграмы дзеці паўдзельнічалі ў невялічкім абрадзе “Багач” (упрыгожванне снопа стужкамі), накіраваны на шчасце і дабрабыт, паразгадвалі восеньскія загадкі, згулялі ў гульню “Варона”, інтэлектуальны фідворд і навучыліся танцаваць побытавы танец “Ойра”.
