Штогод у дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (аг.Азярцо) ладзяць старажытнае земляробчае свята Багач. У гэтым годзе мерапрыемства адбылося 25 верасня. Свята наведалі ўдзельнікі фальклорнага калектыва «Мілавіца» (кіраўнік – Касцяневіч Н.У.) ЦДАДіМ «Ветразь» г.Мінска.
Пачалося мерапрыемства з канцэртнай праграмы калектыва «Мілавіца», дзе навучэнцы аб’яднання праспявалі дажыначныя і жартоўныя песні. Затым разам з наведвальнікамі музея яны пагулялі ў гульню «Заінька» і канешне, правялі майстар-клас па народным беларускім танцам.
Пасля творчай праграмы на сцэне ўсе ўдзельнікі свята накіраваліся ў гаспадарчы будынак – гумно, дзе праходзіў майстар-клас па мацьбе снапоў і правейванню зерня ад смецця. А яшчэ супрацоўнікі музея прадэманстравалі механічную прыладу для абмалоту снапоў – малатарню.
Затым адбыўся абрад абыходу двароў з «багачом» (багач – кошык з зернем і васкавой свечкай пасярэдзіне), які пакідалі ў апошнім двары да наступнага года.
Мерапрыемства завяршылася агульнымі танцамі ды песнямі, а таксама пасядзелкамі ды частаваннямі яблыкамі.
