Нашы мерапрыемствы

16.11.21

Інтэрактыўная праграма «Параскева Пятніца»

13 лістапада 2021 года фальклорны гурт «Скарбніца традыцый» і мясцовыя вучні сярэдняй школы №97 адсвяткавалі ў 2-м корпусе цэнтра «Ветразь» свята «Параскева Пятніца».

У народзе на свята Параскевы жанчынам забаранялася прасці і ткаць, таму працаўніцы адпачывалі ў гэты дзень у гонар сваей заступніцы. Існавалі павер’і: хто будзе прасці, то з-пад печкі вылезе Пятніца і пакарае яго (Дабравольскі, 1914). Таксама ў гэты дзень дзяўчаты на Драгічыншчыне прасілі дапамогі ў святой Параскевы: «Пяценка, мая маценка, памажы хоч ты, каб мне замуж пайты» (Талская, 1986).

Раней заступніцай жанчын была багіня Мокаш, але з усталяваннем хрысціянства роля перайшла да Святой Параскевы. Яшчэ ў гэты дзень абавязкова ладзілі вячоркі – спявалі, танчылі, гулялі, забаўляліся.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »