Нашы мерапрыемствы

27.07.21

Профільная змена фальклорнага калектыва «Мілавіца»

У перыяд з 6 па 23 ліпеня 2021 года фальклорны калектыў «Мілавіца» цэнтра «Ветразь» адпачываў у выязным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Надзея» на базе адпачынку «Вілія».

Калектыў працаваў не толькі па фальклорнай праграме, але і арганізоўваў каляндарныя святы (Купалле, Пятровіца), удзельнічаў у майстар-класах (па танцах і гульням, па маляванні, пляценні паяскоў, лепцы з салёнага цеста), конкурсах малюнкаў «Летняе натхненне», талентах «Міс і Містэр «Мілавіца», літаратурных чытаннях і іншых мерапрыемствах.

Таксама ўдзельнікі профільнага лагера «Мілавіца» прымалі ўдзел у агульных мерапрыемствах базы адпачынку «Вілія». Навучэнка калектыва Казакова Зоя стала пераможцай у конкурсе «Міс «Вілія», а ў конкурсе «Містэр «Вілія» Маскалёў Дзяніс выйграў у намінацыі «Містэр інтэлектуальнасць».

Аздараўляліся і актыўна праводзілі час хлопцы і дзяўчата гуляючы ў баскетбол, купаючыся ў Вілейскім вадасховішчы, танцуючы на дыскатэках, гуляючы па вяровачнаму гарадку, збіраючы ягады, наведваючы аздараўленчыя працэдуры.

У канцы профільнай змены кожны ўдзельнік калектыва атрымаў Грамату за актыўны ўдзел у вывучэнні і захаванні традыцыйных святаў і абрадаў Беларусі.

 

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »