Нашы мерапрыемствы

18.06.21

Летні квэст «Таямніцы русалак»

У летні перыяд для ўдзельнікаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей «Весёлые ребята» у цэнтры «Ветразь» праходзіла квэст-гульня «Таямніцы русалак».

Гульня была пабудавана на сюжэце свята Тройца.

Тройца (Сёмуха, Духаў дзень) – гэта народнае свята зеляніны і завяршэння вясны, якое святкуецца на 50 дзень пасля Вялікадня. У гэты дзень нашы продкі збіралі розныя травы і асвячалі іх ў царкве, як абярэг ад Пяруна і дрэнных людзей. Па народным уяўленням ў гэты перыяд на сушу выходзілі русалкі з вады, якія рабілі шкоду людзям, таму іх трэба было прагнаць з вёскі. Яшчэ людзі баяліся сустрэць русалку, бо яна магла заказытаць чалавека да смерці.

Удзельнікаў квэста «Таямніцы русалак» сустрэла вядучая ў ролі Траўніцы. Яна прасіла дапамогі ў хлопцаў і дзяўчат, каб яны дапамаглі знайсці згубленыя элементы старога Пісання, дзе напісана замова ад русалак.

На працягу праграмы дзеці шукалі згубленыя карткі з замовай, разгадвая загадкі і рэбусы, якія накіроўвалі ўдзельнікаў у адпаведнае месца.

У выніку, дзеці сабралі па частках замову, а пасля ўсе разам пачыталі яе, тым самым абаранілі наш цэнтр ад міфічных істот.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »