Нашы мерапрыемствы

28.04.21

Пазнавальна-гульнёвая праграма «Вясна-красна на ўвесь свет»

24 красавіка 2021 года напярэдадні свята Вербная нядзеля ў цэнтры «Ветразь» прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма «Вясна-красна на ўвесь свет». Мерапрыемства наведалі навучэнцы ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад-пачатковая школа № 468 г. Мінска».

Культарганізатар Касцяневіч Н.У. пазнаёміла ўдзельнікаў свята з веснавымі святамі, а менавіта «Вербная нядзеля» і «Вялікдзень».

Вербная нядзеля (Вербніца, Вярба) – нядзеля перад Вялікаднем. У царкве асвячалі галінкі маладой вярбы, пасля адзін аднога сцябалі імі і прыгаворвалі: «Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень – Вялікдзень. Будзь здаровы, як вада, будзь багаты, як зямля». Таксама вярба служыла для селяніна як абярэг ад усяго ліхога.

Вялікдзень (Вялічка, Паска) – галоўнае хрысціянскае свята, а таксама свята ў гонар сонца і абуджэння прыроды, надыходу «вялікіх» і доўгіх дзянёчкаў. Рыхтаваліся да Вялікадня загадзя, прыбіралі ў хаце, шылі новае адзенне, гатавалі багата смачных страў. У час «вялікіх» дзянёчкаў ладзілі гульні з фарбаваннымі яйкамі, хадзілі валачобнікі, вадзілі вялікодныя карагоды.

Падчас мерапрыемства «Вясна-красна на ўвесь свет» хлопцы і дзяўчаты развучылі песню «А Вялічка йдзець, нечага надзець», паспрабавалі сябе ў традыцыйных гульнях: «Жалабок», «Варона», «Птушкі». Таксама зрабілі сабе на памяць вялікодныя яйкі з паперы ў тэхніцы выцінанка.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »