Нашы мерапрыемствы

22.03.21

Пазнавальна-гульнёвая праграма «Саракі прыляцелі жаўрукі»

20 сакавіка 2021 года ў цэнтры «Ветразь» прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма «Саракі прыляцелі жаўрукі», якую наведалі навучэнцы гімназіі №56 г.Мінска.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра народнае свята Саракі, яго асаблівасці і традыцыі. Саракі – гэта прысвятак, які адзначаецца 22 сакавіка, што максімальна набліжае да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў Саракі адкрывалі вырай для прылёту птушак, таму з гэтага дня на тэрыторыі ўсёй Беларусі пачыналі гукаць вясны.

Падчас праграмы хлопцы і дзяўчаты разам з культарганізатарам Касцяневіч Н.У. развучылі загукальную песню «Жавароначкі прыляціце», пагулялі ў веснавыя рухомыя гульні «Грушка» і «Журавель», а таксама зрабілі сабе птушачак, якіх павесілі на дрэўца і загадалі жаданне.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »