Нашы мерапрыемствы

17.03.21

Адкрытае абрадавае свята «Масленіца ідзе – бліны з мёдам нясе»

13 сакавіка 2021 года ў цэнтры «Ветразь» адбылося адкрытае абрадавае свята «Масленіца ідзе - бліны з мёдам нясе!».

Гасцей свята сустракалі творчымі нумарамі ўдзельнікі канцэрта «Масленіца спявае, танчыць і грае». А фальклорны калектыў «Мілавіца» паказаў масленічную праграму, якая дазволіла гледачам акунуцца ў каларыт сапраўднага народнага свята.

Таксама на свяце не абыйшлося без тэатральнай пастаноўкі «Масленічныя прыгоды Салдата і Цыгана». Дзе галоўны герой салдат разам з чортам прыехаў на «Сырнае свята», дзе сустрэў саму Масленіцу, Цыгана і Вяснянку. Масленічныя персанажы разам з усімі весела пагулялі ў гульні і разгадалі загадкі.

Падчас мерапрыемства працавалі разнастайныя творчыя пляцоўкі: «Маладзецкія забавы», «Карабейнікі», «Масленічнае лато», «Вясенні настрой», «Бяспройгрышная латарэя», «Танчы разам з Масленкай» і інш.

Кульмінацыяй свята стала спальванне чучала Марэны.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »