Нашы мерапрыемствы

24.02.21

II Адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВіз»

19 лютага 2021 года цэнтр «Ветразь» сумесна з Музеем народнай архітэктуры і побыту арганізаваў II адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВіз», прымеркаваны да тыдня роднай мовы і культуры «Родная мова: размаўляем, дбаім, паважаем».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 14 каманд устаноў адукацыі з горада Мінска: СШ № 62, 134, 194, 1, 36, 24, 22, 110, 89, 130, 118, 97, гімназія № 35 і ЦДАДіМ «Эврика».

Інтэлектуальную гульню праводзілі – Друпаў А.Ю., вядучы навуковы супрацоўнік Музея народнай архітэтуры і побыту і Шавела М.І., педагог дадатковай адукацыі цэнтра «Ветразь»

Пераможцы II Адкрытага чэмпіяната па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВіз»:

1 месца – каманда «Не маўчым па-беларускі» (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Мінска»);

2 месца – каманда «Нашчадкі» (ДУА «Сярэдняя школа № 24 г.Мінска»);

2 месца – каманда «Римский-Корсаков» («ЦДАДіМ «Эврика» г.Мінска»);

3 месца – каманда «Гумавыя боты» (ДУА «Гімназія № 35 г.Мінска»);

3 месца – каманда «Маладосць» (ДУА «Сярэдняя школа № 22 г.Мінска»).

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »