Нашы мерапрыемствы

17.02.21

Пазнавальная экскурсія «Славутыя імены Бацькаўшчыны – Уладзімір Караткевіч» у рамках Тыдня беларускай мовы и культуры цэнтра «Ветразь» «Родная мова: размаўляем, дбаiм, паважаем»

Міжнародны дзень роднай мовы традыцыйна адзначаецца 21 лютага. Але для многіх калектываў і ўстаноў святочным будзе ўвесь тыдзень. Не выключэнне і супрацоўнікі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска, дзе праходзіць Тыдзень беларускай мовы і культуры «Родная мова: размаўляем, дбаiм, паважаем» у рамках гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчайт рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў» на базе цэнтра« Ветразь».

Для сваіх навучэнцащ педагогі рыхтуюць шэраг цікавых мерапрыемстваў, а самі вырашылі адзначыць свята паходам у Нацыянальную бібліятэку Беларусі. 16 лютага 2021 года супрацоўнікі цэнтра «Ветразь»  наведалі экскурсію «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», якая праводзіцца па творчасці любімага ўсімі беларусамі паэта, пісьменніка, драматурга - Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Экскурсанты пазнаёміліся з архітэктурай і мастацкім афармленнем бібліятэкі, сістэмай замовы, дастаўкі і выдачы літаратуры, наведалі музей кнігі і літаратурна-мастацкую выставу «Княства вобразаў і слоў», прысвечаную Уладзіміру Караткевічу.

Частка экскурсіі прайшла ў выглядзе інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх госці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Уладзіміра Сямёнавіча, пагарталі першыя выданні яго твораў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама кнігі нашага славутага земляка, выдадзеныя ў апошнія гады.

У канцы экскурсіі госці падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Тыдзень беларускай мовы і культуры «Беларуская мова: размаўляем, дбаiм, паважаем» у цэнтры «Ветразь» працягваецца.

Сачыце за нашымі мерапрыемствамі на тэматычным сайце http://tk.oktcvr.minsk.edu.byі ўInstagram «Vetraz_official»,Telegram, YouTube каналах цэнтра «Ветразь» і далучайцеся!

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »