Нашы мерапрыемствы

01.02.21

Калядныя дзянёчкі ў цэнтры «Ветразь»

З 6 па 23 студзеня цэнтр «Ветразь» святкаваў адно з самых светлых каляндарных свят нашых продкаў – Каляды.

Традыцыйна Калядкі адзначаюцца два тыдні, у гэты перыяд стараліся нічога не рабіць, акрамя хатніх спраў. Людзі ў гэты перыяд гулялі ды весяліліся.

На працягу святочных тыдняў культарганізатар Касцяневіч Н.У. правяла тры свята «куцці» (9 студзеня – багатую, 16 студзеня – шчодрую, 23 студзеня – вадзяную) – так называлі Каляды, якія адзначаліся 7 студзеня на Раство Хрыстова, 14 студзеня на Шчадраца, 19 студзеня на Вадохрышча.

Свята наведалі вучні гімназіі № 56 і навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах «Планета творчества» (кір. – Гуніч Е.А.), «Креатив» (кір. – Лебедзева Е.В.), «Чудо-петелька» (кір. – Зайцава М.А.), «Часок» (кір. – Латуцін У.А.), “Театр танца «Чарли»” (кір. – Пашкоўская В.В.) і харэаграфічная студыя «Непоседы» (кір. – Лявонава А.А.).

Удзельнікі святочных імпрэз даведаліся пра калядныя варожбы, пра калядоўшчыкаў, якія суправаджалі абыходны абрад, пра традыцыйную страву – куццю. А таксама развучылі калядныя песні і прымаўкі, пагулялі разам з казой і павіншавалі ўсіх са Святкамі ды Калядкамі.  

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »