“Ветразь - 2016"

  • Палажэнне аб Другім раённым конкурсе беларускіх народных побытавых танцаў «Ветразь” (фармат файла.docx - памер 1,6 MB) спампаваць / паглядзець

18 красавіка 2016 года у рамках Года Культуры, IX Рэспубліканскага фестывалю  фальклорнага  мастацтва “Берагіня” (Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2016 г. №51), раённай адукацыйнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” (2015-2020 гг.).адбыўся II раённы конкурс беларускага народнага танца “Ветразь”  на пляцоўцы ДУА “Сярэдняя школа №168 г. Мінска”

 Арганізатары конкурсу: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”, кафедра этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”, пры падтрымцы раённага камітэта прафсаюза ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

На мерапрыемствепрысутнічалі Ганаровыя госці, сярод якіх навукоўцы, вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі СМІ:

  •  БУТЭВІЧ Анатоль Іванавіч, пісьменнік, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь, член нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА;
  • ДАРАШЭВІЧ Энгельс Канстанцінавіч, прафесар кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар філасофскіх навук;
  • ДУДЧАНКА Мікалай Рыгоравіч, балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь;
  • ПЯСЕЦКІ Яўген Віктаравіч, вядучы фотакарэспандэнт газеты “Звязда”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэмій “Залатая літара”, “Залатое пяро”, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны;
  • КАВАЛЁВА Рыма Мадэстаўна, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”, кандыдат філалагічных навук;
  • КАЛАЦЭЙ Вячаслаў Віктаравіч загадчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дацэнт, кандыдат культуралогіі.

Па завяршэнні конкурснай праграмы адбыўсякруглы стол  “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання ўсучасным мегаполісе”.Арганізатары конкурсу з запрошанымі гасцямі былі абмеркаваны вынікі конкурсу, а таксама былі разгледжаны пытанні аб праблемах этнавыхавання ў сучасным мегаполісе, адукацыйнай практыцы, у сістэме дадатковай адукацыі.