Нашы мерапрыемствы

28.02.20

Міжнародны фэст маскіравання.

Частка старэйшай групы фальклорнага гурта «Мілавіца» наведала ХХІ міжнародны фестываль традыцый маскіравання ў Латвіі. Фэст праходзіць штогод у розных рэгіёнах Латвіі, сёлета адбываўся ў Латгаліі, памежнай з Беларуссю гісторыка-культурнай вобласці. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў гарадку Лівані. Беларусы жылі ў Ерсіцы (гістарычны Герцыке, фарпост Полацкага княства на Дзвіне, знічтожаны крыжакамі ў пачатку ХІІІ ст.). Гурты з Латвіі і замежжа дэманстравалі касцюмы і каляндарныя абрады, падчас якіх яны выкарыстоўваліся. Суполка танцораў з фальклорнага калектыва «Мілавіца» паказала каляднае маскіраванне з Казой, Мядзведзем, Цыганкай, Дзедам, Лекарам, Чортам і Анёлкам. На дудзе грала Валянціна Міронава. Сёлета акрамя латышскіх гуртоў і беларускага да імпрэзы далучыліся ўдзельнікі з Літвы, Эстоніі, Расіі і Камеруна. 

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »