З 17 па 23 лютага ў Цэнтры «Ветразь» прайшоў тыдзень роднай мовы і культуры ў межах гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў».
Усе мерапрыемствы тыдня былі аб’яднаны любоўю да роднай мовы.
У першы дзень (17.02) працавала інтэрактыўная пляцоўка «Мовай роднай аб’яднаны» – навучэнцы пагулялі ў гульню «Слова».
У другі дзень (18.02) адбыўся Адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВІЗ» – Ветразь сустракаў гасцей з розных устаноў адукацыі г.Мінска на чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні.
Трэці дзень (19.02) прайшоў актыўна, спачатку экскурсія з элементамі інтэрактыва «Бабулін закуток», дзе ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра наведалі кабінет-хатку, а пасля прайшоў майстар-клас «Жывое слова» ад тэатральных студый «Варгін» і «Дзіва» ЦДАДіМ «Вікторыя» г. Мінска – пагулялі разам з тэатральнай студыяй “Варгін”.
У чацвёрты дзень (20.02) прайшла квэст-гульня «Скарбы роднай мовы» – удзельнікі гульні актыўна шукалі скарбы роднай мовы.
У пяты дзень (21.02) адбылася адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага» – цэнтр вітаў прадстаўнікоў рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце г.Мінска, прэзентаваў ім традыцыйную дзейнасць творчых калектываў.
Апошнія два дні тыдня ўдзельнікі радавалі сваімі творчымі працамі: адбыўся творчы занятак «Саламяныя цуды», а таксама дзеці вышывалі беларускія сімвалы – творчы майстар-клас «Вышыўка: арнамент продкаў».
