21 лютага 2020 года ў ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска» адбылася гарадская адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Праграма мерапрыемства была творчай і рознабаковай (Н.У. Касцяневіч, культарганізатар, вядучая):
- Прывітальнае слова «Педагогі рэсурснага цэнтра – скарб этнакультуры беларускай»
Е.Ч. Сізова,
намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Яляксей Чубат,
беларускі паэт, празаік
- Выступ «Сістэмаўтваральныя конкурсы і праекты раённай адукацыйна культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь»
І.С. Гнюсевіч,
загадчык вучэбна-метадычным
кабінетам, кіраўнік рэсурснага цэнтра
- Творчы нумар «Аношкаўская скакуха»
А.А. Герашчанка,
кіраўнік, удзельнікі аб’яднання
па інтарэсах «Музыкі»
- Анонс-прэзентацыя «Праект «Я - беларус маленькі»
Э.Р. Уласенка,
дырэктар ДУА “Гімназія №15 г.Мінска”,
Т.І. Касцюк,
дырэктар ДУА “Гімназія №9 г.Мінска”
- Міні-віктарына «Размаўляем па-беларуску!»
Н.У. Касцяневіч,
культарганізатар
- Прэзентацыя-выступ «IV адкрыты конкурс беларускіх народных раместваў «Беларуская лялька ў традыцыйным народным строі»
А.П. Захарэвіч,
загадчык аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага
мастацтва, кіраўнік студыі нацыянальнага адраджэння “Вытокі”
- Трансляцыя дзейнасці фальклорнага калектыву «Мілавіца»
М.В. Снітко,
кіраўнік, удзельнікі фальклорнага калектыву «Мілавіца
Адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага» прайшла ў рамках дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў».
