Нашы мерапрыемствы

21.02.20

Экскурсія «Бабулін закуток» і майстар-клас «Жывое слова»

19 лютага ў цэнтры «Ветразь» прайшлі два мерапрыемствы: экскурсія з элементамі інтэрактыва «Бабулін закуток» і майстар-клас «Жывое слова» ад тэатральных студый «Варгін» і «Дзіва» ЦДАДіМ «Вікторыя» г.Мінска.
На экскурсіі навучэнцы аб'яднанняў на інтарэсах «Падарожжа ў англамоўную краіну», «Чароўная саломінка» і студыя танца «Чарлі» даведаліся пра народны побыт нашых продкаў. Пасля дзеці перакладалі беларускія словы на рускую мову.
Майстар-клас ад тэатральных студый «Варгін» і «Дзіва» прайшоў у душэўнай абстаноўцы. Калектыў «Дзіва» паказаў тэатральныя замалёўкі пра родную мову, а затым зладзіў гульнявую праграму пад беларускія інструменты: дуду і барабан.

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »