Нашы мерапрыемствы

19.02.20

Адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВІЗ»

18 лютага Цэнтр «Ветразь» сумесна з музеем народнай архітэктуры і побыту правялі Адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВІЗ» у рамках тыдня роднай мовы і культуры «Мова – жыццёвая крыніца народа».
У гульні прынялі ўдзел каманды г.Мінска:
«Нашчадкі-2020» ДУА Завадскога раёна «Гімназія №14 г.Мінска», «Шалёны народ» ДУА Завадскога раёна «Сярэдняя школа № 92 г.Мінска», «Не маўчым па-беларуску» ДУА Кастрычніцкага раёна «Сярэдняя школа №1 г.Мінска», «Крылы без саветаў» ДУА Завадскога раёна «Гiмназiя № 21 г.Мiнска» і «У дзясятку!» ДУА Ленінскага раёна «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк» г.Мінска».
Удзельнікі паказалі свае веды ў валоданні беларускай гісторыі, мовы і культуры.
Віншуем нашых пераможцаў чэмпіяната:
1-е месца - «Шалёны народ» («Сярэдняя школа № 92 г.Мінска»)
2-е месца - «Не маўчым па-беларуску» («Сярэдняя школа №1 г.Мінска»)
3-е месца - «Крылы без саветаў» («Гiмназiя № 21 г.Мiнска»)

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »