30 студзеня 2020 года ў цэнтры «Ветразь» прайшла адкрытая лекцыя «II адкрыты конкурс беларускага народнага песеннага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі Мінуўшчыны» у рамках гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў».
Праграма мерапрыемства складалася з наступных пытанняў:
1. Рэсурсны цэнтр як інавацыйная платформа адукацыйнай дзейнасці раёна і сталіцы (Гнюсевіч І.С., заг. вучэбна-метадычный кабінетам);
2. Вынікі I адкрытага конкурсу беларускага народнага песеннага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі Мінуўшчыны». Траслянция відэаролікі (Фядотава К.А., заг. аддзяленнем інструментальнай музыкі і вакальнай творчасці);
3. Прэзентацыя палажэння II адкрытага конкурсу беларускага народнага песеннага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі Мінуўшчыны». Фрагмент выступу лаўрэатаў I конкурсу (Снітко М.В., кіраўнік фальклорнага калектыву «Мілавіца», Герашчанка А.А. кіраўнік ансамблю народных інструментаў «Музыкі»);
4 . Актуальныя пытанні па рэпертуару конкурса (Козенка Н.А., аўтар конкурса, этнахарэограф).
Сам конкурс «Згукі Мінуўшчыны» адбудзецца 11 сакавіка 2020 года.
