Нашы мерапрыемствы

21.01.20

«Прыйшла Каляда, адчыняй варата!»

11 студзеня 2020 года прайшла калядная імпрэза для ўдзельнікаў аб’яднанняў па інтарэсам ЦДАДіМ “Ветразь” і іх бацькоў.
Фальклорны калектыў “Мілавіца” паказаў сапраўдныя калядныя гулянні: абыход з казой; велічальныя песні гаспадару, гульню “Яшчур”, дзявочыя варожбы, а таксама традыцыйныя танцы.
Традыцыйна свята пачалося з прыхода калядоўшчыкаў, якія прывялі з сабой казу – сімвал дабрабыту, багацця, пладавітасці, і яна разам з усімі гуляла, танчыла ды весялілася. Пасля калядавання, пачаліся сапраўдныя сакральныя варожбы. Дзяўчаты з гурта “Мілавіца” здымалі свае паясы, скручвалі ў жгуцікі і складалі ў апаланкі – маленькія начоўкі, у якіх прасейвалі збожжа. Затым самая старэйшая дзяўчына шпарка падкідвала паяскі, якія падскоквалі і выпадалі. Чый пояс выпадаў першы, тая дзяўчына хутчэй за ўсіх выйдзе замуж, а ўсе астатнія па чарзе. Даведаўшыся, хто першым пойдзе замуж, дзяўчаты варажылі са свечкамі. Кожная дзяўчына, брала кубак з вадой, запальвала свечку, а расплаўлены воск вылівала на ваду. Пасля старэйшыя жанчыны тлумачылі выявы.
У самы разгар дзявоцкіх варожбаў, знянацку завітаў Яшчур – міфічная істота, якая выглядала для сябе прыгожых дзяўчат і забірала ў іх вяночкі. А дзяўчаты павінны былі выкупіць свае вянкі, шляхам выканання заданняў Яшчура. Яшчур – гэта традыцыйная калядная гульня для моладзі, якая ладзілася на працягу Каляд.
Свята атрымалася па-сапраўднаму шчодрым, багатым на весялосць, усмешкі і традыцыйныя стравы.

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »