Нашы мерапрыемствы

27.10.19

Беларусы свету наведалі «Ветразь»

23 кастрычніка 2019 года на базе цэнтра «Ветразь» г.Мінска адбылася сустрэча дэлегацыі беларусаў свету ў рамках праграмы творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, арганізаванай дзяржаўнай установай культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур».
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Польшчы, Латвіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і Расіі. У ходзе мерапрыемства для ўдзельнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па вучэбных кабінетах цэнтра, падчас якой дырэктарам В.М. Румавай былі пазначаны прыярытэтныя напрамкі работы ўстановы. Таксама былі праведзены практычныя заняткі, падрыхтаваныя педагогамі фальклорнага калектыву «Мілавіца». Так, методыкай работы з харэаграфічным фальклорным калектывам падзяліўся этнахарэограф М.А. Козенка, а мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Мілавіца» М.В. Снітко правяла для гасцей цэнтра практычны занятак па вакальна-харавой працы і пазнаёміла з асаблівасцямі арганізацыі абрадавай дзейнасці ў дзіцячым аб'яднанні. Сустрэча арганізавана ў рамках гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай работе і раённай адукацыйна-культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь».

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »