Нашы мерапрыемствы

19.10.19

II Рэспубліканскі педагагічны форум «Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»

15-16 кастрычніка 2019 года адбыўся II Рэспубліканскі педагагічны форум «Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», арганізаваны ўстановай адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У першы дзень педагагічнага форуму прайшла навукова-практычная канферэнцыя, дзе на пленарным пасяджэнні «Панарама-прэзентацыя «Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, інавацыі» прыняла ўдзел Румава В.М., дырэктар цэнтра «Ветразь».
Завяршылася навукова-практычная канферэнцыя прэзентацыяй Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі цэнтра «Ветразь» «Традыцыйная культура і моладзь», якую прадставілі члены адміністрацыйнага корпусу і педагогі цэнтра:

  • «Праект «Традыцыйная культура і моладзь» – інавацыя і прэстыж» (Грыцэнка А. І., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце);
  • «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў» (Гнюсевіч І.С., загадчык вучэбна-метадычным кабінетам, кіраўнік рэсурснага цэнтра по выхаваўчай рабоце);
  • «Школа адраджэння нацыянальных культурных традыцый «Вытокі» (Захарэвіч А.П., загадчык аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва, кіраўнік студыі ДПТ «Вытокі»);
  • «Прэзентацыя кнігі «Дабром адгукнецца». Восеньскі абрад «Божая барада» (Снітко М.В., педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік фальклорнага калектыву «Мілавіца»).

У рамках другога дня педагагічнага форуму педагогі, спецыялісты і загадчыкі аддзяленнямі цэнтра «Ветразь» прынялі ўдзел у бліц-панараме актуальнага педагагічнага вопыту «Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі: рэгіянальныя практыкі» і ў фэстывале праектаў рэспубліканскага конкурсу «Нашчадкі традыцый».

«Формирование национального самосознания личности средствами традиционного искусства белорусов» (Гнюсевич И.С., заведующий учебно-методическим кабинетом, руководитель ресурсного центра по воспитательной работе) (формат doc. размер 21 kb) скачать )

"Проект «Традыцыйная культура і моладзь» - инновация и престиж (Гриценко Е.И., заместитель директора по учебно-методической работе)" (формат doc. размер 28kb) скачать

«Школа адраджэння нацыянальных культурных традыцый «Вытокі» (Захарэвіч А.П., загадчык аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва, кіраўнік студыі ДПТ «Вытокі») (формат doc размер 26 kb)

 

 

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »