Нашы мерапрыемствы

17.10.19

«Пад пакровам маці»

11 кастрычніка, напярэдадні свята матулі і пакрова Прачыстай Багародзіцы (14 кастрычніка), ў ЦДАДіМ «Ветразь» прайшоў канцэрт-віншаванне «Пад пакровам маці» для матуль навучэнцаў фальклорнага калектыва «Мілавіца». Дзеці гулялі, танчылі і спявалі разам са сваімі бацькамі, адным словам, актыўна ўцягвалі іх ў працэс свята.  Акрамя святочнага віншавання матуль, на мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне граматамі ўдзельнікаў летняга лагера профільнай змены «Беліна-2019». Чальцы выязнога лагера разам з педагогамі Снітко М.В., Касцяневіч Н.У. і Зайцавай М.А., узгадалі летні адпачынак ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Беліна», і як успамін аб тым часе ўсе разам праспявалі летнюю песню «Ляцела дзераўцо», якая аб'яднала ў час імпрэзы не толькі ўсіх дзяцей, але іх бацькоў.
Мерапрыемства прайшло па-хатняму ў душэўнай атмасферы.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцаў чакала сімвалічнае частаванне ад “зайкі і коціка”.

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »