Нашы мерапрыемствы

30.05.19

Абрад «Ваджэнне Куста»

25 траўня 2019 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту студэнтамі 4-га курса кафедры этналогіі і фальклора БДУКіМ разам з фальклорнымі калектывамі “Мілавіца” і “Явар” была праведзена рэканаструкцыя абрада “Ваджэнне куста”, які з’яўляўся дыпломным праектам студэнтаў. “Ваджэнне куста” – архаічны абыходны абрад Брэсцкага Палесся, а менавіта Лунінецкага раёна, вёскі Лобча, святкуецца на другі дзень Тройцы. Ролю Куста ў залежнасці ад узроставай групы удзельнікаў выконвала дзяўчына (дзяўчынка, жанчына). Куст прыбіралі ў лесе зялёнымі галінкамі клёну, пасля выводзілі з лесу. Жаночай працэсіяй ішлі па вёсцы і абыходзілі кожны двор, дзе гаспадар павінен быў даць Кусту сімвалічную ахвяру, бо Куст лічыўся сімвалам роду, адзінства адышоўшых і жывых пакаленняў. Гэта мы бачым ва ўбранстве куста: вянок, сукенка зробленныя з зеляніны, якія датыкаліся да зямлі, былі сувяззю з продкамі. Падчас абыходу спяваліся куставыя песні, а дзяўчына-куст увесь час маўчала.
Абрад, які ладзіўся ў музеі амаль поўнасцю быў рэканструяваны. Пасля абыходу на Кірмашовай плошчы зладзілі танцавальна-гульнявую праграму.  Свята скончылася калектыўным застоллем. 

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »