10 лістапада на базе ДК Мінскага трактарнага завода прайшоў канцэрт-прэзентацыя Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». У мерапрыемстве бралі ўдзел пераможцы фестывалю ў розных намінацыях, якія яшчэ раз паказалі сваё майстэрства ў «гарадскіх прасторах Мінска». Горад Мінск прадстаўляў фальклорны калектыў «Мілавіца» ЦДАДзіМ «Ветразь», які правёў майстар-клас па танцах для ўсіх гасцей імпрэзы, а таксама паказаў конкурсную праграму на сцэне. І ў чарговы раз фальклорны калектыў «Мілавіца» атрымаў узнагароду – Дыплом перажожца.
