Нашы мерапрыемствы

11.07.18

Купалле

Вось і прыйшло сапраўднае лета, а гэта росквіт зеляніны, зёлак і красак. Здаўна нашы продкі лічылі, што сапраўдная сіла ў травах купальскіх, і лекары-траўнікі стараліся сабраць у гэтыя дні найболей розных траў: з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня – самыя доўгія дні, калі расліннасць наталяецца жывучай сілай сонца і зямлі. Нездарма ў гэтыя дні нашы прадзеды разам з прыродай далучаліся да гэтых жыватворных крыніц. Увесь гэты цудадзейны працэс называецца Купалле.
   А мы, ў нашыя дні, штогод вяртаемся да спадчыны, якую нам перадалі нашы прадзеды. Сёлета 7 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і быту разам з фальклорным калектывам “Мілавіца” цэнтра “Ветразь” гледачы далучыліся да ўсхвалення жыццёвых сілаў прыроды: абход двароў, пляценне вянкоў з купальскай расліннасці, шэсце светочнае з песнямі да купальскага вогнішча, купальскія карагоды і гульні, пусканне вянкоў на ваду, скокі праз вогнішча – усе было вельмі ўзнёсла і радасна. Шчаслівыя бацькі з дзеткамі, маладыя пары, сталыя людзі ў нацыянальных строях зліліся з прыродай у адно цэлае – няма гледачоў, а толькі ўдзельнікі.
Ад такога відовішча захапляе дух, і гонар напаўняе сэрца за краіну, дзе мы можам так спакойна і вольна сустрэцца з нашымі продкамі праз традыцыі, якія яны нам пакінулі.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »