Нашы мерапрыемствы

30.06.18

Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”

20-24 чэрвеня 2018 года адбыўся Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Фальклорны калектыў “Мілавіца” на фестывалі прадстаўляў г.Мінск. Выхаванцы калектыву бралі ўдзел ва ўсіх намінацыях фестывальнага руху: 21 чэрвеня ўдзельнікі калектыву бралі ўдзел у XIV Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў беларускіх народных побытавых парных танцаў “Лявоніха”; 22 чэрвеня калектыў прадставіў сваю праграму на VII Рэспубліканскім турніры дзіцяча-маладзёвых фальклорных калектываў “З рога ўсяго многа”; 23 чэрвеня адбыўся конкурс апавядальнікаў народнай прозы “Несцерка” з удзелам нашых дзяцей. У гэты же вечар на X Рэспубліканскім народным свяце “Рудабельскае Купалле” удзельнікі калектыву прадствілі гульнёва-спеўную праграму “У нас сягоння Купалачка”.

Вынікам усяго фестывалю для фальклорнага калектыву “Мілавіца”:

  • дыплом лаўрэата IIcтупені і медаль Х Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня”;
  • дыплом лаўрэатаў IIcтупені і медаль за ўдзел у конкурсе танцавальных пар – Садзько Яўген і Мядзведзь Лізавета;
  • дыплом лаўрэатаў IIIcтупені ў конкурсе салістаў танца “Мікіта” – Хамутова Ірына;
  • дыпломы фіналістаў былі узнагароджаны удзельнікі калектыву, якія выйшлі ў фінал у конкурсе парных танцаў, таксама ў конкурсе апавядальнікаў народнай прозы “Несцерка”.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »