Нашы мерапрыемствы

11.05.18

Cвята Юр’я

6 мая 2018 года ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Мілавіца” разам з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту ладзілі свята Юр’я. Святы Юрый (Ягорый, Георгій) – “Божы ключнік”, “які сваімі ключамі замыкае зіму і адмыкае вясну”. Адначасова святы Юрый – ахоўнік жывёлагадоўлі і земляробства.
Пад час свята наведнікі музея разам з артыстамі свята прымалі ўдзел у абрадах: абход поля гаспадаром”, “выган жывёлы на пашу”, “ушанаванне пастухоў”.
Адметнасцю свята быў Тураўскі карагод – шэсце з караваем і распятай чырвонай хусткай на граблях. З песняй:
“Корогод, корогод цябе наражаем,
Цябе наражаем, Бога праслаўляем.
Бога праслаўляем, Юр’я велічаем...”
Працэсія рухалася да палеткаў, дзе вадзілі карагод ля межаў, на траве, працягваючы спяваць:
Дзе корогод ходзіць,
Там Бог жыто родзіць.
А дзе не бывае,
Там жыто ўлягае.
О, то ж корогод, о то ж вялікі.
Потым распальвалі вогнішча, на якім гатавалі яечню, частаваліся караваем, гарбатай. Усе танчылі, гулялі, спявалі песні “Юр’я, устань рана”, “Зарадзі Божа, жыта”, “Выйду я на двор”, “Да ў зялёнай дуброве”.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »