Нашы мерапрыемствы

11.05.18

II раённы конкурс беларускіх народных рамёстваў “Выцінанка: беларускі народны танец”

5 мая 2018 года ў Цэнтры “Ветразь” адбылася цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаўII раённага конкурсу беларускіх народных рамёстваў “Выцінанка: беларускі народны танец” у рамках Раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”. Кожнае аб’яднанне па інтарэсах, якое ўдзельнічала ў конкурсе, крэатыўна прадставіла сваю работу гледачам.
Штогод у цэнтры праходзіць конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў “Ветразь”. Праз валоданне майстэрствам выцінанкі, мастакі паказалі такі цікавы накірунак народнай творчасці – танец. Загадчык аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва ЦДАДіМ “Ветразь” Захарэвіч А.П. адзначыла, што лепшыя творы “папяровых малюнкаў” адправяцца ў далёкае падарожжа на рэспубліканскі фестываль “Берагіня”.  
12 лепшых конкурсных работ ужо знаходзяцца ў даведніку “Ветразь-2018”.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »