Нашы мерапрыемствы

16.04.18

Рэспубліканскі семінар-практыкум “Святочная культура беларусаў” у рамках адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў”

12 красавіка 2018 года ў Цэнтры “Ветразь” адбыўся семінар-практыкум “Святочная культура беларусаў” Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь” у рамках адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” НЦМТДіМ.
У семінары прынялі ўдзел 13 педагогаў з розных рэгіенаў Беларусі:
Крупскі, Баранавічскі, Лагойскі, Нясвіжскі раёны, гарады Брэст, Маладзечна, Мінск.
Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана наступная праграма семінара-практыкума:

  • Прывітальнае слова Румавай В.М., дырэктар Цэнтра “Ветразь”;
  • Прэзентацыя вопыту “Рэспубліканская апорная метадычная пляцоўка “Традыцыйная культура і моладзь”, Гнюсевіч І.С., загадчык вучэбна-метадычным кабінетам;
  • Выступ “Свята і традыцыі беларусаў: абрад “Выкуп маладухі”, Снітко М.В., кіраўнік фальклорнага калектыву “Мілавіца”;
  • Выстава “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў”, Захарэвіч А.П., загадчык аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі “Многаручка”, Сілюк І.А., педагог дадатковай адукацыі;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі “Неразлучнікі”, Рагула Л.А., педагог дадатковай адукацыі;
  • Майстар-клас па вырабу лялькі “Маладзіца”, Таляронак А.А., педагог дадатковай адукацыі;

Арганізатары семінара-практыкума “Святочная культура беларусаў” атрымалі падзячныя лісты НЦМТДіМ за высокі прафесійны ўзровень і педегегічнае майстэрства ў правядзенні адкрытага міжрэгіянальнага майстар-класа “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў”.


 
 
 
 

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »