Нашы мерапрыемствы

24.03.18

Гуканне вясны

Вясна – не толькіпара года, гэта новае жыццё. Чароўны час, калі ажывае прырода, грэе ласкавае сонца, спяваюць радасна птушкі на галінках, усё вакол рунее, квітнее, пахне. Час цудоўнага настрою, усмешак, шчасця, кахання.
Але не заўсёды вясна прыходзіць да нас своечасова. А каб яна не спазнілася, яе трэба паклікаць!
17 сакавіка 2018 года ў Тэатры юнага гледача прайшла гульнёвая праграма, прымеркаваная традыцыйнаму беларускаму святу«Гуканне вясны». Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі абрадаў, паглядзелі як яго адзначалі нашы продкі, паслухалі інстументальную музыку ансамбля "Музыкі", Цэнтра дадатковай "Ветразь". А потым пагулялі ў беларускія гульні: такія як "Шуляк", "Явар" і, вядома, самую веснавую гульню"Падкідванне птушак"!
Цяпер вясна прыйдзе да нас хутчэй!

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »