Нашы мерапрыемствы

22.03.18

“Гуканне Вясны”

      17 сакавіка 2018 г. ў Дзяржаўным музеі архітэктуры і быту адбылася рэканструкцыя свята “Гуканне Вясны”. Удзельнікі фальклорнага калектыву “Мілавіца” разам з супрацоўнікамі музея “клікалі “Вясну”.
     “Гуканне Вясны” – старажытнае свята, якое звязана з абуджэннем прыроды: гукальнымі песнямі і дзеямі, абрадамі абуджаюцца чатыры стыхіі: “Паветра”, “Зямля”, “Вада”, “Агонь”. У гэты дзень клікалі “Вясну” песнямі ”Вісна, дзе бувала?”, “Агу, Вясна, агу, красна…”, “Прыйдзі, Вясна…”. Абуджалі Зямлю карагодамі “Мядуніца лугавая”, “Проса”, каля ракі Менка спявалі “А па возеру”, “Прыйшла Вясна”. А так сама у гонар Бараны (земляробчая прылада працы, якая адносіцца да мужчынскай гаспадарчай дзейнасці) упрыгожылі дзяўчынку – “Вясноўку”, пасадзілі на вывернуты кажух, якім была пакрыта Барана, і хлопцы, мужчыны вазілі яе па полі: Барана забяспечвала прадуктавальныя здольнасці зямлі і жанчыны.
     Напрыканцы ўсяго свята пад гукі баяна, дуды, дудачак адбыліся танцы, гульні разам з наведальнікамі музея.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »