Нашы мерапрыемствы

14.03.18

Масленіца на Юр’явай гары

17 лютага 2018 года ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Мілавіца” праводзілі Масленіцу на Юр’явай гары, што ў Крэве. Сапраўдная свята адбылося з традыцыйнымі масленічнымі абрадамі: калыханне на арэлях, катанне на мяшках з сенам і саломай, качанне з гары па снезе, вешанне калодкі хлопцам-пераросткам, спальванне марэны, частаванне блінамі ўсіх жадаючых.
Увесь час гульні-забавы суправаджаліся песнямі “А ў нас сёння Масленіца”, “Чаму табе маслінка ды ня 7 нядзель”, “На вуліцы сонца – калышуцца дзеўкі” і г.д., а таксама танцамі, карагодамі. Да свята па-сапраўднаму далучылася прырода-матухна са сваімі зімовымі завеямі. Было вельмі снежна, весела, радасна.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »