Нашы мерапрыемствы

28.01.18

Майстар-клас па беларускай набойцы “Беларускія ўзоры і іх значэнне”

25 студзеня 2018 года у ЦДАДіМ “Ветразь” у рамках тыдня беларускай мовы і культуры прайшоў майстар-клас па беларускай набойцы “Беларускія ўзоры і іх значэнне”.
     У дэкоры беларускай набойкі часцей за ўсё выкарыстоўваліся найбольш распаўсюджаныя кветкі: рамонак, званочкі, валошка. Многія расліны і іх элементы стылізаваны так, што дакладна вызначыць, што гэта, цяжка, а то і немагчыма. Але не выклікае сумнення, што гэта – кветкі і травы роднага краю.
    Ярмалінская  Наталля Валянцінаўна прадэманстравала тэхніку набойцы ў дзвух колерах: чорны і чырвоны. Педагогі атрымалі магчымасць паспрабаваць упрыгожыць тканіну як аўтэнтычнымі беларускімі штампамі, так і індыйскімі.

05.09.23

«Дажынкі»

Чытаць далей »
04.09.23

Фестываль гарадскіх рэсурсных цэнтраў

Чытаць далей »