23 студзеня 2018 года у КМЖ "Княжы Гуф" ЦДАДіМ “Ветразь” адбылася творчая пляцоўка “Шлях ад нараджэння да небыцця”, у якой прынялі ўдзел як педагогі дадатковай адукацыі, так і навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат новага пра беларускія узоры і вышыўку, якія віды рушнікоў існуюць на Беларусі, як яны былі аздоблены, а таксама разам з педагогам дадатковай адукацыі Ярмалінскай Наталля Валянцінаўна прынялі непасрэдны ўдзел у працэсе вырабу ручніка на сапраўдным традыцыйным ткацкім станку.
