Нашы мерапрыемствы

21.12.17

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Роўна 500 гадоў назад, 6 жніўня 1517 года, мысляр, навуковец і гуманіст-асветнік з Полацка Францыск Скарына накіраваў у друк свой пераклад „Псалтыра” на старабеларускую мову, паклаўшы такім чынам пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню.
16 снежня 2017 года убібліятэцы №20  ў рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” адбылося мерапрыемства “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”, якое было прымеркавана да года навукі.
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах: “Креатив”, “Крэйда”, “Жэўжыкі”, “Мастерицы” і педагогі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”.Выхаванцы даведаліся, як зарадзілася“Слова”, пра тое, як важна шанаваць, захоўваць і папулярызаваць родную мову. Дзеці з вялікім задавальненнем прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
Таксама ў мерапрыемстве прынял удзел фальклорны гурток “Жэўжыкі”(кір.Каляшчук Т.А.), які дараваў усім прысутным ноткі беларускага фальклорнага каларыту і пазнаёмілі з традыцыйнымі беларускімі спевамі.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »