Нашы мерапрыемствы

02.11.17

Каардынацыйны савет “Раённая адукацыйна-культурная праграма “Традыцыйная культура і моладзь”

25 кастрычніка 2017 года адбылося паседжанне каардынацыйнага савета па рэалізацыі раённай адукацыйна-культурная праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” (2015-2020 г.г.), якое прайшло ў актавай зале адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
У рабоце савета прынялі ўдзелПшанічная Н.І., кіраўнік аддзелаідэалагічнай, выхаваўчай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска,Курьяновіч А.Я., загадчык сектарам  культуры кіравання ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, Занько І.А., другі сакратар Кастрычніцкага раённагакамітэтаГА «БРСМ»,  Каменчукоў А.В., карэспандэнт часопісу «Минская школа сегодня», а таксама прадстаўнікіДУА «ЦДАДіМ «Ветразь» г.Мінска», устаноўагульнай сярэдняй адукацыі.
У праграме паседжання былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Раённая адукацыйна-культурная праграма «Традыцыйная культура і моладзь”. Дзейнасць за 2016-2017 навучальны год (Румава В.М., дырэктар ДУА “ЦДАДіМ  “Ветразь” г.Мінска”).
2. I раённы конкурс беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі Мінуўшчыны” (Фядотава Е.А., загадчык АІМіВТ  Цэнтра “Ветразь”).
3. IV адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў “Ветразь”. (Фядотава Е.А., загадчык АІМіВТ  Цэнтра “Ветразь”).
4. Фестываль-конкурс народных рамёстваў (Гаральчук Ю.В., метадыст АДПТіВМ Цэнтра “Ветразь”)
5. Рознае. Падвядзенне вынікаў (Пшанічная Н.І., начальнік аддзела ідэалагічнай, выхаваўчай работы і аховы дзяцінства адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска).
Вырашылі:
1. Прадоўжыць фарміраванне сістэмы патрыятычнага выхавання сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў у адукацыйных установах Кастрычніцкага раёна, пачынаючы з дашкольных устаноў адукацыі.
2. Арганізаваць работу па адкрыцці этнакласаў у агульнаадукацыйных школах і гімназіях, пашырыць колькасць груп з беларускай мовай навучання і выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі Кастрычніцкага раёна.
3. Фарміраваць каштоўнасныя арыенціры і грамадскую думку ў кірунку асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва праз сістэму павышэння кваліфікацыі на ўзроўні горада, раёна, ЦДАДіМ “Ветразь”; праз правядзенне семінараў, майстар-класаў па фальклору, народным рамёствам і іншых формаў.
4. Актывізаваць удзел вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій, выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна ў мерапрыемствах раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”.
5. Заахвоціць стварэнне аўтарскіх адукацыйных праграм па вывучэнні фальклору ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна.
6. Актывізаваць узаемадзеянне са СМІ: размяшчэнне матэрыялаў па дадзеннай праграме.
7. Арганізаваць раённую фотавыставу “Мае карані” на базе адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
8. Прыняць сеткавае пагадненне па праблеме ўключэння навучэнцаў Кастрычніцкага раёна ў этнакультурную дзейнасць праз рэалізацыю раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”.
 
Тэрмін выканання:
на працягу перыяду
Адказныя:
 намеснікі дырэктара ўстаноў адукацыі,
адміністрацыя ЦДАДіМ “Ветразь”

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »