Нашы мерапрыемствы

09.10.17

Майстар-клас “Беларускае ткацтва - працягваючы традыцыі”

“Беларускае ткацтва - працягваючы традыцыі” - пад такой назвай 7 кастрычніка 2017 года ў клубе па месцы жыхарства “Княжы Гуф” у рамках суботняга школьнага дня прайшоў майстар-клас у творчай майстэрні “Вясёлка” для навучэнцаў гімназіі №56.
Педагог дадатковай адукацыі Ярмалінская Наталля Валянцінаўна расказала навучэнцам пра ткацтва, аб яго значэнні ў жыцці нашых продкаў, пра народныя абрады.
Кожны з тых, хто прыйшоў, змог паспрабаваць свае сілы ў ткацтве на ручным ткацкім станку. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »