Юр’я – адно з самых багатых і шанаваных святаў народнага календара, святкуецца шостага траўня ў дзень Святога пакутніка Георгія Перамаганосца, заступніка свойскай жывёлы і палеткаў ва ўяўленні беларускага селяніна. У гэты дзень сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнаю ежаю аглядаць сваю ніву. З Юр’ем звязваўся звычайна і першы выган жывёлы на пашу.
7 мая 2017 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло абрадавае мерапрыемства «Юр’я», на якім былі прадстаўлены асноўныя ўрачыстасці свята, перш за ўсё звязаныя з шанаваннем зямлі.
Праграма мерапрыемства складалася з:
- Юраўскіх спеваў;
- Абрада «Тураўскі карагод»;
- Ушанавання палеткаў;
- Першага выгана жывёлы на пашу;
- Народных песень і танцаў.
У мерапрыемстве ўдзельнічаў фальклорны калектыў “Мілавіца”ЦДАДіМ “Ветразь, які прадставіў Юраўскі карагод “Юр’я ўстань рана”, юраўскія песні “Зарадзі божа жыта”,“Выйду я на двор бычкі бушуюць”і пастухоўскую песню “Да ў зялёнай дуброве”.Таксама ён стаў ўдзельнікам сумеснагакарагода “Ідзе, ідзе карагод”і танчылі традыцыйныя танцы пад дуду.
