21-23 красавіка 2017 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылась ХІ навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання».
У межах канферэнцыі адбылісь мерапрыемствы:
21 красавіка – Пленарнае і секцыйныя пасяджэнні і практычная прэзентацыя нематэрыяльнай культурнайспадчыны «Фальклор беларускай глыбінкі ХІV».
22 красавіка - Рэканструкцыя валачобнага абраду ў музеі-скансэне «Велікодная стрілка».
23 красавіка - Інтэрактыўная вечарына-прэзентацыя побытавага танца ідударскай музыкі «FolkPride».
У канферэнцыі прыняліўдзел педагогіі навучэнцы ЦДАДіМ “Ветразь”: педагог-арганізатар Каляшчук Таццяна з артыкулам “Развіццё і адаптацыя аўтэнтычнага фальклору ва ўмовах сучаснага гораду” і ўдзельнік фальклорнага калектыву “Мілавіца” Барадзін Юрасьз артыкулам “Культура і тыранія”. Артыкулы былі заяўлены ў секцыі №5 «Экалогія мастацтва вуснай традыцыі».
Таксама ў канферэнцыі прыняўудзел фальклорны калектыў ЦДАДіМ “Ветразь” “Мілавіца” пад кіраўніцтвам Марыі Васільеўны Снітко,які непасрэдна ўдзельнічаўурэканструкцыі свята “Велікодная стрілка”.Мерапрыемства прайшло ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту в.Азярцо Мінскага раёна. Калектыў прадставіў 2 карагода веснавога цыклу: “А на моры дзяўчына бель бяліла”(запісаны ў Крупскім раёне в.Грыцкавічы) і “Дуня по лугу пахажывала”(запісаны ў Клімавіцкім раёне, в.Гута), правёў майстар-клас па танцах “Лявоніха” і “Грачаннікі”. Ад рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Бондара Ю.П. калектыў атрымаў падзяку.
