Нашы мерапрыемствы

18.04.17

ІІІ адкрыты конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў “Ветразь”

У рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” 18 красавіка 2017 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №71 г. Мінска” адбыўся ІІІ адкрыты конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў “Ветразь”.

Заснавальнікі і арганізатары конкурсу – упраўленне адукацыі, спорту i турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”, пры ўдзеле кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" і грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры". Фінансавая падтрымка: Кастрычніцкая раённая ўстанова грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Кастрычніцкая раённая арганізацыя г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

У якасціганаровыхгасцей на мерапрыемствепрысутнічалі:

  • ДабрынецАксанаУладзіміраўна, загадчыксектарам культуры ўпраўленняідэалагічнайпрацы, культуры і па справах моладзіадміністрацыіКастрычніцкагараёна г. Мінска;
  •  Варфаламеева Тамара Барысаўна, старшынавуковысупрацоўнікдзяржаўнайнавуковайустановы “Цэнтрдаследаванняўбеларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, этнамузыколаг, кандыдатмастацтвазнаўства;
  • МармышТаццянаМіхайлаўна, магістркультуралогіі, навуковысупрацоўнікдзяржаўнайнавуковайустановы “Цэнтрдаследаванняўбеларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”;
  • ПіскунЮрыйАляксандравіч, прафесар кафедры касцюма і тэкстылюўстановыадукацыі “Беларускаядзяржаўнаяакадэміямастацтваў”.

Інфармацыйнуюпадтрымку конкурса аказвалі:

  • “Настаўніцкая газета (галоўнырэдактар В.А. Кнышаў);
  • “Краязнаўчая газета” (галоўнырэдактар У.А. Гілеп);
  • “Культура” (галоўны рэдактар С.С. Трафілаў);
  • “Літаратура і мастацтва” (галоўны рэдактар Л.І. Цімошык);
  • “Минская школа сегодня” (галоўны рэдактар В.В. Мінянкова);
  • “Минский курьер” (галоўны рэдактар I.І. Кахновіч);
  • Канал “Культура” Беларускае радыё (дырэктар С.В. Макарэй).

Выступленне ўдзельнікаў ацэньвала група незалежных экспертаў:

  • Шылкіна  Алена Міхайлаўна, дацэнт кафедры харэаграфіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, старшыня рады эксператаў; 
  • Шчадрына Эвеліна Вячаславаўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі  “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”; 
  • Чорны Георгій Дзмітравіч, кіраўнік народнага ансамбля танца “Крупіца” Крупіцкага цэнтра культуры імя Уладзіміра Грома Мінскага раёна;
  • Струеў Анатоль Андрэевіч,кіраўнік узорнага харэаграфічнага ансамбля “Дзянніца” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 4 г. Мінска”;
  • Бадунова Ірына Іосіфаўна, старшы выкладчык кафедры харэаграфіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат культуралогіі.

Усяго ўконкурсепрынялі ўдзел каля 200выхаванцаў з наступных калектываў: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня” ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, фальклорны гурт “Крыніца” Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры Петрыкаўскага раёна, ансамбль “Лявоніха” Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры Петрыкаўскага раёна, ансамбль народнога танца “Крынічка” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.Добруша”, калектыў “Ютрань” Міханавіцкага Дома фальклору Мінскага раёна, харэаграфічны ансамбль “Родничок” ДУА “Сярэдняя школа № 30 г.Мінска”, фальклорны калектыў "Вясейка" Вясейскай дзіцячай школы мастацтваў Слуцкага раёна, калектыў народнага  танца “Рамонак” ДУА “Сярэдняя школа №168 г.Мінска”, Узорны харэаграфічны калектыў “Першацвет” ДУА “Сярэдняя школа № 71 г.Мінска”,фальклорны гурт “Жэўжык” ДУК “Любанскі РЦК”  г. Любань, ансамбль танца “Карагод” ДУА “Вілейская гімназія № 2”,калектыў народнага танца “Рамонак” Навасельскага цэнтра культуры і вольнага часу,фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г. Мінска”, студэнты УА “Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў”.

Конкурсная праграма прадугледжвала выкананне рэгіянальных (лакальных) варыянтаў беларускіх народных побытавых парных танцаў:  

І група (3–5 кл.): “Лявоніха”, “Картузэ”, полька “Матылёк”, “Пцічкі”, “Верабей”, “Базар”.

ІІ група (6–8 кл).: “Лявоніха”, “Какетка”, “Мальвіна”, “Падэспань”, “Полька імправізаваная”, “Грачанікі”, “Ойра”.

ІІІ група (9–11 кл.): “Лявоніха”, “Кракавяк”, вальс “Залатыя горы”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта”, “Матлёт”, “Ночка”, “Гапак”.

ІV група (моладзь, 17–31 год): “Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта”, “Субота”, “Лысы”, “Какетка”, “Каханачка”, "Барыня" (імправізаваная форма),"Вальс".

У рамкахІІІ адкрытага конкурса выканаўцаў беларускіх народных танцаў “Ветразь” праводзіўся эксперыментальны конкурс танцораў-салістаў.

 

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »