На базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі адбыўся гарадскі этап IV рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па тэкстылі, намінацыя «Ткацтва».
Конкурс праходзіў у два этапы: у першы дзень юныя майстры выконвалі на працягу 4 гадзін сваю творчую працу на тэму народнае свята «Купалле», а на наступны дзень кожны ўдзельнік конкурсу прадставіў абарону сваёй творчай працы.
1 месца - Глушко Мар'я, 12 гадоў, аб'яднанне па інтарэсах «Ткацтва», педагог Ярмалінская Н. В.
2 месца - Памырляну Марыя, 16 гадоў, аб'яднанне па інтарэсах «Ткацтва», педагог Ярмалінская Н. В.
У траўні 2017 года гэтыя навучэнцы будуць прадстаўляць г. Мінск на заключным этапе IV рэспубліканскага конкурсу юных майстроў ў УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».
