У рамках гарадского ўніверсітэта метадычных ведаў “Метадычная дзейнасць ва ўмовах кластэрнай мадэлі” 15 сакавіка 2017 года адбыўся семінар “Патрыятычнае выхаванне асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва” Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска”.
У праграме гарадскога семінара разглядаліся наступныя пытанні:
- Раённая адукацыйна-культурная праграма “Традыцыйная культура і моладзь” (Тамашэўская І.У., намеснік дырэктара па ВМР);
- Інфармацыйна-метадычнае суправаджэнне дзейнасці рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь” (Гнюсевіч І.С., загадчык вычэбна-метадычным кабінетам);
- Стварэнне і функцыянаванне тэматычнага сайта “Традыцыйная культура і моладзь” (Астраверджанка Д.Л., адміністратар сайта);
- Прэзентацыя кнігі “Дабром адгукнецца” (Снітко М.В., кіраўнік фальклорнага калектыва “Мілавіца”, Гнюсевіч І.С., загадчык вычэбна- метадычным кабінетам);
- Паседжанне ўніверсітэта метадычных ведаў (Сінічкіна Л.П., кіраўнік УМВ, загадчык метадычным аддзелам МГДДіМ)
