Нашы мерапрыемствы

21.03.17

Першы раённы конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы

   У рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” 21 сакавіка 2017 года ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска” адбыўся Першы раённы конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы.

         Арганізатарамі конкурсу выступілі:

  • Упраўленне адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска;
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”;
  • Кафедра этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
  • Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”;
  • Кастрычніцкая раённая ўстанова грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

         У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічали: Вялікая Надзея Міхайлаўна, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; Дабрынец Аксана Уладзіміраўна, заведуючы сектарам культуры упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска; Занько Ірына Анатольеўна, галоўны спецыяліст Беларускага рэспубліканскага союза моладзі; Казлякевіч Радміла Аляксандраўна, загадчык аддзела сувязей з грамадскасцю часопісаў “Вяселка” і “Буся”. Інфармацыйную падтрымку конкурса аказвалі: “Краязнаўчая газета”(галоўны рэдактар У.А. Гілеп), “Переходный возраст” (галоўны рэдактар Ж.Г. Шчурок), “Бярозка” (галоўны рэдактар С. Д. Дзянісава). Выступленне ўдзельнікаў ацэньвала група незалежных экспертаў, якія з’яўлялюцца супрацоўнікамі Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”: Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, Варфаламеева Тамара Барысаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі, Боганева Алена Міхайлаўна, навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору, Кухаронак Таццяна Іванаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства.

Усяго у конкурсепрынялі ўдзел 57 навучэнцаў з наступных устаноў адукацыі: сярэдняя школа Кастрычніцкага раёна горада Мінска № 1, 11, 30, 71, 97, 110, 119, 194, гімназія № 75, удзельнікі творчых калектываў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”, навучэнцы ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічныга комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, студэнты УА “Беларускагі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, МУ “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін”.

Удзельнікі конкурса спаборнічалі ў наступных узроставых групах:

першая  (А) –– вучні 1–4 класаў – 13 удзельнікаў;

другая   (Б) –– вучні 5–8 класаў – 22 удзельнікаў;

трэцяя (В) –– вучні 9–11 класаў агульнаадукацыйных і іншых тыпаў устаноў адукацыі (гімназіі, ліцэі, цэнтры дадатковай адукацыі) – 2 удзельніка;

чацвёртая (Г) –– моладзь (17–30 год): навучэнская (СНУ, ВНУ), працоўная, настаўнікі адукацыйных устаноў, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці) – 4 удзельніка;

шостая (Е) – калектыўнае апавяданне (дзеці, моладзь, дарослыя без абмежавання ўзросту) – 16 удзельнікаў.

Праграма конкурса складалася з наступных намінацый:

Катэгорыя А – “Казка”, “Хуткамоўка” і “Лічылка” (магчыма і з сучаснага дзіцячага фальклору);

Катэгорыя Б – “Казка”, “Легенда”;

Катэгорыя В – “Казка”, “Паданне”;

Катэгорыя Г – “Казка”, “Імправізацыя на заданую казкавую тэму”.

Катэгорыя Е – калектыўнаеразыгрыванне казкі ілюстрацыйна-выяўленчымі сродкамі, уласцівымі розным відам і жанрам мастацтва (дэкламацыя, песня, харэаграфія, інструментальная музыка; пластыка, міміка, жэсты і іншае).

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »