Нашы мерапрыемствы

07.07.16

Адсвяткавалі Купалле

6 ліпеня 2016 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося мерапрыемства “Купалле” з непасрэдным удзелам фальклорнага калектыва “Мілавіца” і бацькоўскага клуба “Стрэчанне” (мастацкі кіраўнік Снітко М.В.). Госці і ўдзельнікі свята з цікавасцю плялі вянкі, вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні: “Шла Купалка па вуліцы…”, “Купала, Купала, дзе ты прабувала…”, “Ой, рана, на Йвана”, “У нас сягоння Купалачка…”. 

Усе з задавальненнем танцавалі побытавыя танцы: “Картузэ”, “Кракавяк”, “Полька-матылёк”, “Ойра”, гулялі ў гульні “Цяцерка”, “Журавель”, “Баяры”, шукалі “Папараць-кветку”, скакалі праз купальскае вогнішча.

А напрыканцы хлопцы і дзяўчаты хадзілі да ракі Пціч, пускалі вянкі і варажылі на далейшае сямейнае жыццё.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »