З 23 па 26 чэрвеня 2016 года ў пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці прайшоў IXРэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду культуры, пад патранатам ЮНЕСКА і Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Упершыню ў фестывалі прыняў удзел адзіны з горада Мінска фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска” (мастацкі кіраўнік Марыя Снітко, харэограф Мікола Козенка, акампаніятар Аляксандр Булойчык, педагог па фальклору Надзея Касцяневіч) з нагоды Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь” і Года культуры.
Галоўная ўзнагарода – гэта дыплом лаурэатаII ступені IXРэспубліканскага свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш» у намінацыі «Традыцыйны народны касцюм», які атрымала Марыя Сніткоад міністра культуры Рэспублікі БеларусьСвятлова Барыса Уладзіміравіча.
Падчас урачыстага закрыцця Рэспубліканскага фестывалю “Берагіня” пісьменнік Анатоль Бутэвіч уручыў спецыяльныя прызы ад пасла Беларусі ў Францыі, пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі. Сярод узнагароджаных - Багдан Захарэвіч (калектыў “Мілавіца”), фіналіст Vступеніў намінацыі «Жабка» IРэспубліканскага конкурсусалістаў-выканаўцаў народных традыцыйных танцаў.
УXIIIРэспубліканскім конкурседуэтаў-выканаўцаўнародных побытавых танцаў былі адзначаны наступныя пары:
- Садзько Яўген і Рудкоўская Любоў– лаўрэаты IIступені,
- Зайко Мацвей і Сямёнава Дар’я– фіналістыIV ступені,
- Анікейчанка Ягор іХамутова Ірына– фіналістыV ступені,
- Саўко Цімафейі Сілюк Алёна, Чэпа Ілля і Валынкіна Серафіма – дыпламанты.
УIРэспубліканскім конкурсе салістаў-выканаўцаў народных традыцыйных танцаўдыпламантамі сталі:
- Анікейчанка Ягор (намінацыя “Чобаты”),
- Зайко Мацвей (намінацыя “Жабка”).
УVIIРэспубліканскім турнірудзіцячых фальклорных калектываўдыпламантамісталі Алёна Сілюку намінацыі «Выраб пояса» і фальклорны калектыў“Мiлавiца”.
Сардэчна віншуем фальклорны калектыў “Мілавіца” з яскравым выступленнем і ўзнагародамі ў фестывалі “Берагіня”!Жадаем удзельнікам гурта надалей працягваць трансліраваць беларускую народную спадчыну.А таксама выказваем шчырыя словы падзякі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна за падтрымку ў арганізацыі ўдзелу фальклорнага калектыву “Мілавіца” і непасрэдна генеральнаму дырэктару ААТ “Інтэграл – кіруючая кампанія холдынгу “Інтеграл” Саладухе Віталію Аляксандравічу за прадастаўленне транспарту.
