Нашы мерапрыемствы

27.02.16

Беларускія вячоркі “Цуды з бабулінага куфэрка”

27 лютага 2016 года ў рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” у ЦДАДіМ“Ветразь”прайшла чарговая святочная імпрэза – сапраўдныя беларускія вячоркі “Цуды з бабулінага куфэрка”.

Знаёмства з традыцыйнымі рамёствамі беларусаў – ткацтвам і вышыўкай, прадстаўленне творчых выстаў юных майстроў з аб’яднанняў па інтарэсах “Беларускі сувенір” (кіраўнік Архіпенка І.П.) і “Чароўныя пяльцы”(кіраўнік Сцефановіч А.Г.), сустрэча з Несцеркай, Кацярынкай ды іншымі цікавымі людзьмі ў хаце бабулі Агаты, тэатральныя замалёўкі, спевы, гульні ды танцавальны майстар-клас ад фальклорнага гурта “Мілавіца” (кіраўнік Снітко М.В.) – усё гэта так ўразіла прысутных, што нават бабулі разам са сваімі ўнукамі пускаліся ў скокі…

Адным словам усё, як было даўней на вячорках - пралі, ткалі, вышывалі, спявалі, танцавалі, гулялі ды казкі распавядалі!А зладавалі такое свята супрацоўнікі аддзялення дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва пры падтрымцы аддзяленя інструментальнай музыкі  і вакальнай творчасці. 

05.09.23

«Дажынкі»

Чытаць далей »
04.09.23

Фестываль гарадскіх рэсурсных цэнтраў

Чытаць далей »