Нашы мерапрыемствы

10.10.15

Восеньскі кірмаш «Вянок дзівосаў»

Восеньскі кірмаш «Вянок дзівосаў». Пад такой назвай прайшла 10 кастрычніка 2015 года першая імпрэза ў чарадзе мерапрыемстваў, што распачаў ЦДАДіМ «Ветразь» у рамках рэалізацыі раённай адукацыйна-культурнайпраграмы «Традыцыйная культура і моладзь».

Гэта быў сваеасаблівы творчы кірмаш талентаў. На які сабраліся настаўнікі, вучні, а таксама іх бацькі, бабуліі дзядулі.

У праграме свята:

  • Знаёмства з традыцыйнымінароднымі рамёствамі беларусаў (саломапляценне, ткацтва, вышыўка, выцінанка, ганчарства)
  • Адкрыццё выставы юных саломапляцельшчыкаў з аб’яднання па інтарэсах «Чароўная саломінка» (міні-персаналіі)
  • Спевы фальклорнага калектыва «Мілавіца»
  • Дэфіле тэатра моды «Даміно»  - «Саламяная мода»
  • Майстар-клас «Беларускія народныягульні»
  • Анонс наступнай імпрэзы (19.12.2015г.- Фэст беларускіх традыцый «Карункі на вокнах»)

Усім вельмі спадабалася пагружэнне ў этнакультурныя традыцыі беларусаў. Імпрэза прайшла ў цёплай творчай атмасферы, якую стваралі вядучыя свята – наш знакаміты нацыянальны герой, Несцерка, і сучасная беларуская дзяўчына-прыгажуня, Кацярына.

 Вельмі ўразіла  прысутных прэзентацыя выставы юных  майстроў саломапляцельшчыкаў ад Алены Аркадзьеўны Таляронак. 17 гадоў працуе яна ў цэнтры і перадае моладзі гэтае дзіўнае рамяство – саломапляценне.

Фальклорны калектыў «Мілавіца» пад кіраўніцтвам Марыі Васільеўны Снітко, не толькі парадаваў гасцей сваімі спевамі, але і пазнаёміў з цікавымі  беларускімі народнымі гульнямі.

Асобны каларыт святу надало выступленне тэатра моды “Даміно”  (кіраўнік – Вольга Уладзіміраўна Рачыцкая), якое вельмі арганічна звязала традыцыйную і сучаснасную моду. 

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »